Фота Надзеі Бужан
Тэлевядучы Дзмітрый Кахно стане вядучым шоу «Халасцяк» на расійскім канале ТНТ. Пра гэта ён напісаў у сваім інстаграме.
З 2016 года Дзмітрый быў нязменным вядучым рэкламнай перадачы «Удача ў прыдачу», а ў 2018 і 2019 годзе ён быў вядучым «Песні года ў Беларусі» на АНТ. У чэрвені 2020-га ў інстаграме ён напісаў эмацыйны пост пра Symbal.by, у якім абурыўся дзеяннямі міліцыі. Дзмітрый напісаў, што яму блага ад таго, што сівой бабулі трэба ўцякаць ад людзей з аўтазака. Праз нейкі час стала вядома, што ён адхілены ад «Удачу ў прыдачу».
У верасні Дзмітрый быў затрыманы і асуджаны на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а потым яшчэ і аштрафаваны.
***
«Халасцяк» — рэаліці-шоу, адаптацыя папулярнага амерыканскага праекта «The Bachelor». На ТНТ ідзе з 2013 года.





