112.by
Сёння ў будынку, дзе размяшчаецца Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, на Кірава, 15 эвакуявалі 150 чалавек. Там у адным кабінетаў на трэцім паверсе спрацавала пажарная аўтаматыка, паведамляе 112.by.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне абагравальніка.
Узгаранне з дапамогай вогнетушыцеля ліквідавалі супрацоўнікі міністэрства. Ніхто з людзей не пацярпеў.





