Магутная магнітная бура пачалася 21 кастрычніка і будзе доўжыцца больш за тыдзень, паведамляе тэлеканал Мір.
Астрафізікі прадказваюць, што ў гэты раз магнітнае поле зямлі будзе вагацца дзевяць дзён. Па дадзеных Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі сонца ФІАН, магнітасфера будзе узбуджанай ужо 22 кастрычніка. Затым чакаецца трохдзённая магнітная бура (23, 24 і 25 кастрычніка), сіла касмічных удараў у гэты час прагназуецца да G5 (экстрэмальна моцная бура). 26 кастрычніка геашторм пачне сціхаць, а да 30-га магнітнае поле Зямлі прыйдзе ў норму.
Моцныя магнітныя буры здольныя вывесці з ладу навігацыйныя і тэлевізійныя спадарожнікі. Але горш людзям: пры моцных магнітных бурах баліць галава, пагаршаецца сон, скача ціск.





