Мінздароўя абнавіла пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, паведамляе прэс-служба ведамства.

Спіс актуалізаваны з улікам эпідэміялагічных рызык, у тым ліку ўзроўню і дынамікі захворвання, а таксама мер у адказ у краіне.

У пералік з 21 кастрычніка ўключаны 28 краін, раней выключаных з яго.

Гэта Балгарыя, Бельгія, Боснія, Вялікабрытанія, Данія, ЗША, Ірландыя, Ісландыя, Канада, Ліван, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Малдова, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Румынія, Партугалія, Паўночная Македонія, Славакія, Славенія, Туніс, Харватыя, Францыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя.

Людзі, якія прыбылі з гэтых краін, абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 10 каляндарных дзён пасля прыезду ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0