keystone

keystone

Федэральная канцылярыя Швейцарыі апублікавала ў афіцыйным весніку ініцыятыву аб выплаце 7500 швейцарскіх франкаў (каля сямі тысяч еўра) кожнаму грамадзяніну краіны, уключаючы дзяцей, піша meduza.io.

Калі да 22 красавіка 2022 года ініцыятыву падтрымаюць 100 тысяч чалавек, то яе вынесуць на рэферэндум, паведамляе швейцарскае агенцтва Watson. У выпадку, калі рэферэндум адбудзецца, то грошы выплацяць не пазней, чым праз год пасля прыняцця ініцыятывы.

З прапановай выплаціць па 7500 франкаў кожнаму жыхару краіны выступілі сямёра жыхароў кантона Санкт-Гален. На думку аўтараў ініцыятывы, Нацыянальны банк Швейцарыі павінен выплаціць «верталётныя грошы», каб знізіць кошт нацыянальнай валюты. Аўтары ідэі лічаць, што для выплаты неабходна надрукаваць новыя грошы, а прапанаваную суму варта вызваліць ад падаткаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна