Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.

Святлана Ціханоўская перадала спіс рэкамендацый аб тым, як палепшыць працэдуру атрымання гуманітарных віз у Польшчу, а таксама атрымання права працаваць на тэрыторыі краіны. Прэм'ер-міністр заявіў, што Польшча гатовая галасаваць за адмову ад абмежаванняў права на працу з гуманітарнымі візамі.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы распавяла пра свайго прадстаўніка па эканоміцы Алеся Аляхновіча і папрасіла арганізаваць з ім сустрэчу, каб абмеркаваць пакет эканамічных рэформаў для дэмакратычнай Беларусі.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні рэабілітацыі беларусаў, якія атрымалі цяжкія траўмы падчас пратэстаў, а таксама стыпендыяльныя праграмы для спартсменаў, каб яны маглі працягваць трэніравацца ў Польшчы.

Матэвуш Маравецкі выказаў салідарнасць з беларускім народам і пратэстоўцамі. Святлана Ціханоўская ў адказ выказала падзяку за падтрымку студэнцкіх праграм, незалежных СМІ, блогераў і ўсяго народа Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?