Рабіць дабро — у гэтым і ёсць залог існавання грамадства, заявіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведваючы Мінскі дзяржаўны каледж электронікі, паведамляе БелТА.

Мітрапаліт азнаёміўся з арганізацыяй навучальнага працэсу для навучэнцаў з парушэннямі зроку, наведаў рэсурсны цэнтр «Інклюзіўная адукацыя», на базе якога ажыццяўляецца навучанне асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, а таксама ўручыў памятныя сертыфікаты прызёрам IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020.

«Гэта выдатны прыклад, як можна на кожным месцы рабіць добрыя справы. У гэтым залог існавання грамадства, — сказаў мітрапаліт Веньямін. — Хочацца пажадаць, каб гэты працэс развіваўся, каб у каледж прыходзілі новыя хлопцы, ведаючы пра гэты станоўчы вопыт, і каб гэты вопыт развіваўся не толькі тут, але і ў іншых навучальных установах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0