Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта ён заявіў сёння, каментуючы кадравыя рашэнні, піша БелТА.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, як несанкцыянаваныя акцыі паўплывалі на меркаванне людзей.

«Нашы людзі раптам сталі відушчымі. Асабліва мінчукі раптам сталі відушчымі. Яны ўбачылі, хто рвецца да ўлады, хто можа прыйсці да ўлады і што будзе з краінай, — адзначыў ён. — Яны зразумелі, што яны могуць страціць. Мінчукі кажуць у СМІ: не заснуць па вечарах, па начах, дзяцей не вывесці на вуліцу — асцерагаюцца, і гэтак далей. То бок, людзі ўбачылі, што яны могуць страціць, і параўналі спакойны Мінск і Мінск, што бурліць, хай нават па нядзелях».

Гаворачы ў цэлым аб вулічных акцыях пратэсту, якія праходзяць у Мінску, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў іх негатыўны ўплыў і папярэдзіў аб адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні. «Дрэнна, што бадзяюцца па Мінску, дрэнна, што паводзяць сябе нахабна. Але мы памянялі тактыку, — сказаў Лукашэнка.

— Мы ў спакойным рэжыме знойдзем кожнага. Сучасныя сродкі дазваляюць гэта рабіць, што мы, дарэчы, і робім. І кожны адкажа за свае дзеі. Я тут не пагражаю. Мы ў гэтым кірунку працуем. І гэта дае пэўны эфект».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0