Сцяпан Пуціла, кіраўнік Nexta
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі тэлеграм-канал Nexta-Live і лагатып Nexta. Заява з просьбай аб гэтым паступіла ад ГУБАЗіКа.
Міністэрства інфармацыі аператыўна ўключыла іх у забаронены спіс.
Гэта значыць, што дзяліцца кантэнтам тэлеграм-канала Nexta-Live нельга ні ў сацсетках, ні ў медыя.





