БелТА
20 кастрычніка Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Так былі прызначаныя тры рэктары ВНУ, кіраўніком «Нафтана» стаў Андрэй Сойка, Леанід Мартынюк прызначаны памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Магілёўскай вобласці, а Канстанцін Бурак — кіраўніком Апарата Саўміна.
Лукашэнка адзначыў, што да падбору кандыдатур для новых кадравых прызначэнняў вельмі ўважліва падыходзілі. «Час патрабуе не толькі добрых прафесіяналаў. Сёння час патрабуе надзейных людзей, верных і адданых сваёй дзяржаве», — цытуе словы кіраўніка краіны БелТА.





