novaya.by

novaya.by

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння пры прызначэнні Андрэя Сойку генеральным дырэктарам ААТ «Нафтан», перадае БелТА.

«Прадпрыемства няпростае. Вы гэта ведаеце лепш за мяне. І прадпрыемства такое, дзе карупцыянеры заўсёды так прыглядаюцца і рознага роду зладзюгі, якія жадаюць прыватызаваць прадпрыемства, і пажадана за бясцэнак. Іх вакол топчацца мора. Вы павінны ведаць маю прынцыповую пазіцыю: мы сёння нават не разглядаем пытанне прыватызацыі нафтаперапрацоўчых заводаў. Як бы ні было цяпер складана на рынку», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што зараз НПЗ ва ўсім свеце маюць цяжкасці ў сувязі з падзеннем цэн і попыту на нафту, уплывам пандэміі. «Адсюль гэтыя праблемы. Праблемы ёсць і іншыя, але мы не разглядаем пытанні прыватызацыі нашых буйных гіганцкіх кампаній, якія мы захавалі і, як бачыце, змаглі мадэрнізаваць», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0