Ян Грыб — паэт, які шмат гадоў актыўна ўдзельнічае ў пратэсным руху Беларусі. 19 чэрвеня яго аштрафавалі на 40 базавых велічынь (1080 рублёў) па ч.1 артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у пікеце каля Камароўскага рынку 7 чэрвеня, паведамляе spring96.org.

Ён падаў адпаведную скаргу на рашэнне суда, якая была разгледжана 11 верасня. Праз 30 дзён, 12 кастрычніка, скончыўся тэрмін на добраахвотную выплату штрафу.

А яшчэ праз дзень — 13 кастрычніка — аддзел прымусовага выканання Кастрычніцкага раёна хоць і запрасіў пенсіянера прыйсці на размову 19 кастрычніка, адразу ж прыняў досыць жорсткія меры для выпатрабавання штрафу: забараніў ажыццяўляць рэгістрацыйныя дзеянні ў дачыненні да аўтамабіля, зямлі і дома, а таксама спагнаў 108 рублёў з рахунку на картцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0