Irish Times

Irish Times

Ірландыя стала першай краінай Еўрасаюза, якая вярнула поўнамаштабныя каранцінныя абмежаванні з-за другой хвалі каранавіруса. Пра гэта паведамляе РБК.

Як піша Irish Times, рашэнне аб вяртанні на пяты ўзровень абмежаванняў было прынята ўрадам.

Пяты ўзровень абмежаванняў прадугледжвае вяртанне самаізаляцыі, сходы колькасцю больш за некалькіх чалавек забароненыя. Аддаляцца ад дома можна не больш чым на пяць кіламетраў.

Праца устаноў грамадскага харчавання і бараў абмежаваная продажам на вынас. Крамы, якія не гандлююць жыццёва важнымі таварамі, зачыняюцца. Запаўняльнасць грамадскага транспарту абмяжоўваецца 25%.

Пачынаючы з 14 кастрычніка ў Ірландыі штодня рэгіструюць больш за адну тысячу новых выпадкаў COVID-19 (учора 1031), што блізка да пікавага значэння 10 красавіка (1515 выпадкаў за суткі).

Па прагнозах, пасля шасцітыднёвага лакдаўну ў Ірландыі колькасць новых выпадкаў да сярэдзіны снежня скароціцца да 50-100 у дзень, без каранцінных мер — застанецца на ўзроўні 1000 выпадкаў у суткі.

Усяго ў Ірландыі вірус выявілі ў амаль 51 тысячы чалавек, з іх 1852 чалавекі памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0