У судзе Фрунзенскага раёна праходзіць першае судовае пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да двух былых намеснікаў пракурораў, паведамляе БЕЛТА.
Яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту).
Як раней паведамілі ў Генпракуратуры, крымінальная справа ў дачыненні да двух былых намеснікаў пракурораў Савецкага і Ленінскага раёнаў Мінска распачаў і расследаваў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Названыя работнікі былі звольненыя з органаў пракуратуры.
Па справе праходзіць яшчэ адзін фігурант, якому інкрымінавана здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 1,3 арт. 328 КК, ч. 2 арт. 329 КК (незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы).





