Пік захворвання COVID-19 ў Расіі пойдзе на спад у пачатку лістапада. Такі прагноз агучылі эксперты навуковай лабараторыі мадэлявання сацыяльна-эканамічных сістэм Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Пляханава, піша lenta.ru.
Спецыялісты прыйшлі да такой высновы, прааналізаваўшы лік інфікаваных, сутачны прырост колькасці зробленых тэстаў на каранавірус, і суадносіны гэтых лічбаў. Каб ацаніць дынаміку выяўленых выпадкаў ВРВІ і каранавіруса, навукоўцы разлічылі індэкс інтэнсіўнасці інфікавання — параўналі колькасць тых, хто захварэў у гэтым месяцы з паказчыкамі папярэдняга ў працэнтах.
У лабараторыі патлумачылі, што тэмпы захворвання пачнуць зніжацца, калі «адносіны колькасці інфікаваных да выкананых тэстаў не будуць мяняцца», нават калі новыя заражэнні будуць расці « ў абсалютным вымярэнні — - па словах спецыялістаў, гэта будзе значыць, што пік дасягнуты.
А вось украінскія эксперты ўчора заявілі, што там пік прыйдзецца на канец лістапада.





