СК у сваім тэлеграм-канале піша пра здарэнне ў Віцебску 19 кастрычніка.
Падчас п'янкі ў 30-гадовага мужчыны здарыўся канфлікт з жонкай. Ён спрабаваў пакончыць з сабой і ўключыў газавую канфорку.
Суседзі, пачуўшы шум і крыкі, забралі з кватэры жанчыну з месячным дзіцем і патэлефанавалі ў хуткую дапамогу. Дзіця шпіталізавана з вострым атручваннем бытавым газам.
У мужчыны экспертыза паказала 1,25 праміле алкаголю.





