Па выніку праўладнага мітынгу адстаўнікоў, які прайшоў учора ў Мінску, была агучаная рэзалюцыя. У ёй выказваецца салідарнасць з сілавікамі, якія «бароняць парадак» у краіне. Удзельнікаў пратэстаў у рэзалюцыі назвалі «ідэйнымі нашчадкамі тых, хто знішчаў наш народ у гады Вялікай Айчыннай вайны».
«Ад народнага розуму, народных ідэй і прапаноў залежыць будучыня Беларусі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка чакае такіх прапаноў, гатовы правесці іх у жыццё, абавязкова гэта зробіць», — гаворыцца ў заяве.
У Мінску сабралі мітынг адстаўнікоў-лукашэнкаўцаў, звезеных з усёй краіны ФОТА
У Мінску сутыкнуліся Марш пенсіянераў і Марш адстаўнікоў ФОТЫ





