20 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Пераважна без ападкаў. Месцамі слабы туман.

Вецер заходні ўмераны, па паўночна-ўсходняй палове парывісты, у асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей да моцнага. Максімальная тэмпература паветра +5..+11°C.

У Менску сёння пахмурна з праясненнямі. Без ападкаў. Вецер заходні парывісты. Раніцай тэмпература паветра +3..+5°C, днём +6..+8°C, увечары +3..+5°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0