18 кастрычніка Дзяніс Якштас так і не выйшаў на волю пасля 15 дзён арышту. Аказалася, што супраць яго распачалі новы адміністрацыйны працэс. Да суда яго пакінулі ў ІЧУ.

19 кастрычніка каля 17:00 суд адбыўся. Журналіст «Моцных навін» Дзяніс Якштас атрымаў штраф у памеры 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Дзяніса затрымалі 3 кастрычніка. Супрацоўнікі АМАП адвезлі яго ў РАУС Савецкага раёна, дзе ён даведаўся, што яго абвінавачваюць па артыкуле 23.34 за ўдзел у мірнай акцыі, якая прайшла 27 верасня, на якой ён працаваў у якасці журналіста.

5 кастрычніка суд даў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а сёння яшчэ і штраф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0