Салігорскі шахцёр Юры Корзун, які ўчора павінен быў выйсці на свабоду пасля арышту, сёння быў асуджаны на 15 дадатковых сутак.
10 верасня Корзун у знак пратэсту супраць несправядлівых выбараў і палітычных рэпрэсій у краіне прыкаваў сябе ланцугом у шахце на 300-метровай глыбіні.
Ён быў затрыманы 3 кастрычніка падчас акцыі пратэсту ў Салігорску і асуджаны на 15 сутак.