Скрыншот з дзяржСМІ

Скрыншот з дзяржСМІ

Лілія Уласава на волі. Пра гэта паведаміў Юрый Васкрасенскі ў інтэрв'ю Tut.by.

Па яго словах, ёй змянілі меру стрымання на хатні арышт. Яна выйшла з СІЗА КДБ у пятніцу ўвечары, Васкрасенскі кажа, што сам яе сустрэў і адвёз дадому.

Члена прэзідыума Каардынацыйнай рады Лілію Уласаву затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК 31 жніўня. У гэты дзень яе выклікалі ў Цэнтральнае РУУС Мінска па факце ўдзелу ў несанкцыянаваным мітынгу. У доме Уласавай у гэты ж дзень правялі ператрус.

Пазней з'явілася інфармацыя, што ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 КК РБ (Ухіленне ад выплаты падаткаў). Санкцыі прадугледжваюць да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Разам з ёй па справе праходзіць яе сын Барыс (заснавальнік турыстычнай кампаніі «Мерлінтур»). Сума шкоды складае каля 615 тысяч рублёў.

Хто такая медыятар Лілія Уласава, якая ўвайшла ў кіраўніцтва Каардынацыйнай рады?

***

У пятніцу быў пераведзены пад хатні арышт адвакат Ілля Салей, а сёння стала вядома пра вызваленне паліттэхнолага Віталя Шклярава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0