Дактароў гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска папярэдзілі аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту. Аб'ява прагучала ў панядзелак раніцай праз гучную сувязь, піша Tut.by.
Відэа, у якім чуваць абвестку, выклалі ў тэлеграм-канале «Белыя халаты». Праз гучную сувязь у бальніцы гучала: «Удзел супрацоўнікаў бальніцы ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у горадзе цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць».
Суразмоўца Tut.by у бальніцы хуткай дапамогі пацвердзіў: такое было.
— Абвестка прагучала сёння раніцай некалькі разоў.
0
0
0
0
0
0