Нарвежскі дэпутат ад хрысціянска-дэмакратычнай партыі Гейр Тоскедал вылучыў на суісканне Нобелеўскай прэміі міру 2021 года Святлану Ціханоўскую, Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкала, якія, паводле яго слоў, заслужылі гэтую ўзнагароду за «арганізацыю мірных пратэстаў» супраць рэжыму Лукашэнкі, паведамляе выданне Vart Land.

Гейр Тоскедал паведаміў, што вылучае кандыдатуры беларускіх лідараў апазіцыі «за іх барацьбу за справядлівыя выбары і за тое, што яны з'яўляюцца натхняльніцамі мірных апазіцыйных пратэстаў супраць нелегітымнага рэжыму ў Беларусі». Ён падкрэсліў «фантастычную мужнасць» удзельнікаў пратэстаў і выказаў надзею, што яго прапанова прыцягне «яшчэ больш увагі да мірнай барацьбы супраць апошняга дыктатара Еўропы» і да тых, хто змагаецца за «вольную і дэмакратычную Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0