Традыцыйна, кожную нядзелю падчас акцый пратэсту ўзніклі праблемы з мабільным інтэрнэтам.

Сувязь LTE не працуе, праз 3G загрузка звестак таксама не адбываецца.

Старонкі адкрываюцца марудна, альбо не адкрываюцца зусім. З месенджарамі, адпаведна, праблемы аналагічныя.

Аператары заяўляюць, што доступ абмежаваны ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0