У Мінску ўвечары 13 кастрычніка кампанія, якая блакавала дарогу, збіла кіроўцу і пасажыра машыны, якія звярнуліся з просьбай ачысціць праезную частку, паведамляецца ў Telegram-канале МУС.

Інцыдэнт нібыта адбыўся на скрыжаванні пр. Ракасоўскага і вул. Пляханава. Каля 22:30 дзесяць чалавек перакрылі дарогу. Да скрыжавання ў гэты час пад'ехаў Ford. 27-гадовы кіроўца аўто і яго 23-гадовы брат выйшлі з машыны і папрасілі вызваліць дарогу. Паводле інфармацыі МУС, кампанія адрэагавала агрэсіўна, але прапусціла транспарт.

Затым у ход пайшлі кулакі.

У выніку кіроўцу і пасажыра Ford збілі, паведамляе МУС, а кіроўцу ў вочы распылілі пярцовы газ. Тыя, хто нападаў, разбегліся.

Падчас перакрыцця дарогі ў Серабранцы затрымалі Вольгу Класкоўскую — былую журналістку «Народнай Волі». У чым канкрэтна яе віна, акрамя знаходжання на праезнай частцы, невядома.

Дзяржаўныя тэлеканалы паказалі «допыты» затрыманых, якія на камеру просяць прабачэння. Але Класкоўская адмовілася адказваць на пытанні міліцыянераў, моўчкі глядзела ў камеру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0