Сёння Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці новага навучальнага года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні, паведамляе яе тэлеграм-канал.
Яна правяла сустрэчу з рэктарам універсітэта прафесарам Сяргеем Ігнатавым і прэзідэнтам установы акадэмікам Анатолем Міхайлавым.
Пасля гэтага Святлана выступіла перад студэнтамі ЕГУ. Яна пажадала ім поспехаў у вучобе і падкрэсліла, што, як і ўсе беларусы, якім давялося выехаць з краіны, хоча, каб усе разам змаглі вярнуцца дадому.
«Вашы веды, крытычнае мысленне, свабода думкі заўсёды спатрэбяцца ў нашай краіне. Выбірайце той шлях, які вам самім хочацца прайсці. І памятайце: якой бы сферы вы сябе ні прысвяцілі, вы заўсёды будзеце запатрабаваныя ў новай Беларусі», — сказала яна.





