Альтэрнатыўны YouTube-канал акцёраў Купалаўскага тэатра набраў ужо 110 тысяч падпісчыкаў. Гэта дазваляе манетызаваць творчы працэс.
Вечарам 12 кастрычніка трупа, якая сышла з тэатра на знак салідарнасці са сваім звольненым дырэктарам Паўлам Латушкам, зладзіла анлайн-прэмʼеру спектакля «Тутэйшыя».
За двое сутак пастаноўку ў інтэрнэце паглядзелі ўжо амаль 118 тысяч разоў.
27 тысячам пастаноўка спадабалася, 118 чалавек дызлайкнулі.





