Пра гэта ў сераду заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю радыёстанцыям «Спутнік», «Камсамольская праўда» і «Гаворыць Масква», піша ТАСС.
«Мы перакананыя, што ўсе спробы іх [краіны Захаду] аспрэчыць выбары і сказаць, што там было менш адсоткаў [за Аляксандра Лукашэнку], з боку нашых заходніх партнёраў, якія патрабуюць, каб мы цяпер пагадзіліся на запрашэнне АБСЕ, якое будзе разрульваць гэтую сітуацыю, — гэта ўсё ж такі спробы з недастойнымі сродкамі», — сказаў ён.
Разам з тым Лаўроў сказаў, што міліцыя Беларусі павінна дзейнічаць у рамках закона і рэагаваць прапарцыйна.
«Калі мы ўсе зацікаўленыя ў тым, каб беларускі народ быў адзіны і квітнеў, мы павінны спыніць якія-небудзь ультыматумы з чыйго б там ні было боку, павінны спыніць спробы гвалтоўных пратэстаў і, вядома, павінны заклікаць да таго, каб і праваахоўныя органы таксама кіраваліся законам і рэагавалі прапарцыйна», — сказаў ён.





