Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу супраць 20-гадовага Л.

Маладога чалавека вінавацяць па двух артыкулах — хуліганства (ч. 1 арт. 339) і наўмыснае пашкоджанне асабліва каштоўных гісторыка-культурных каштоўнасцяў (ч. 2 арт. 344).

14 жніўня ён аэразольным балончыкам намаляваў кола з лініяй над ім на скульптуры маці-Радзімы, якая з'яўляецца часткай архітэктурна—скульптурнага комплексу «Абеліск «Мінск — горад-герой». 

«Тым самым ён адкрыта здзекаваўся са звычаяў і традыцыяў беларускага народа, асабліва каштоўных культурных дасягненняў краіны, апаганіў увекавечаную памяць удзельнікаў і загінулых падчас баявых дзеянняў у час Вялікай Айчыннай вайны», — адзначаюць у Генпракуратуры.

Шкода комплексу ацэненая ў 425 рублёў. Хлопец яе цалкам кампенсаваў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0