13 кастрычніка Рада Еўропы выступіла з заявай наконт сітуацыі ў Беларусі.

«Мы самым рашучым чынам асуджаем любое далейшае прымяненне гвалту ў Беларусі, у тым ліку несувымернае выкарыстанне сілы ўладамі супраць удзельнікаў пратэсту, пра што нядаўна паведамлялася.

Мы, у прыватнасці, заклікаем да няўхільнага выканання правоў журналістаў.

Масавыя арышты мірных удзельнікаў пратэстаў і шматлікія выпадкі жорсткага абыходжання з імі недапушчальныя на нашым кантыненце. Мы рашуча пацвярджаем сваю пазіцыю, што ўсе затрыманыя павінны быць вызваленыя і што ў мэтах правядзення такой доўгачаканай усімі жыхарамі краіны канстытуцыйнай рэформы неабходна пачаць сапраўдны паважлівы дыялог з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Перамовы наконт выхаду з крызісу і правядзення канструктыўных рэформаў немагчыма весці выключна з праўрадавымі сіламі. Яны не будуць паспяховымі, калі ў іх не будуць удзельнічаць усе бакі, уключна з тымі, хто ў апазіцыі да ўладаў.

Рада Еўропы гатовая дапамагчы Беларусі на шляху да правядзення сапраўдных рэформаў», гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0