Інцыдэнт здарыўся ў Брэсце ноччу 16 верасня. У міліцыю паведамілі, што невядомы сарваў замацаваны ля ўвахода ў Дзіцячую харэаграфічную школу на вул. Савецкай дзяржаўны сцяг, пашкодзіўшы пры гэтым дрэўка, кінуў яго на зямлю і ўцёк.

Паводле УУС, абразіў афіцыйны сімвал 22-гадовы беспрацоўны берасцеец, яго затрымалі. Малады чалавек патлумачыў, што быў п'яны і нейкай выразнай прычыны ва ўчынку не было.

За знявагу над дзяржаўным сімвалам Крымінальным Кодэксам прадугледжаны грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да аднаго года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0