Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале пракаментавала становішча незалежных СМІ ў краіне.

«Незалежным СМІ ў Беларусі цяпер вельмі няпроста. У журналістаў страляюць, іх арыштоўваюць, адбіраюць акрэдытацыі і ліцэнзіі — у такіх умовах ажыццяўляць працу практычна немагчыма.

Адзіныя СМІ, якія не падвяргаюцца рэпрэсіям, працуюць на рэжым і займаюцца прапагандай. Усім астатнім даводзіцца або з'язджаць з краіны, або падвяргацца небяспецы штодзень.

Гісторыя TUT.by — чарговае таму пацверджанне. Але я ведаю, што незалежныя журналісты будуць працягваць сваю працу ў любых умовах і з любой кропкі планеты. І я дзякую ім за гэта ад усяго сэрца», — сказала Святлана Ціханоўская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна