1 кастрычніка Беларуская асацыяцыя журналістаў і рэдакцыі незалежных медыя выступілі з супольнай заявай у сувязі з ціскам на партал Tut.by і абмежаваннем доступу да незалежных сайтаў.

«Ціск на Tut.by і абмежаванне доступу да незалежных сайтаў, якое таксама ажыццяўлялася згодна з рашэннямі Міністэрства інфармацыі, з'яўляюцца грубым парушэннем свабоды выказвання думкі, якую гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Перашкоды ў дзейнасці найбольш папулярных СМІ ў Беларусі не толькі парушаюць свабоду журналісцкай дзейнасці, але і абмяжоўваюць права кожнага на атрыманне інфармацыі пра сітуацыю ў краіне, дэманструюць пагарду да грамадзян краіны», — гаворыцца ў заяве.

У ёй БАЖ і рэдакцыі СМІ

  • заклікаюць Міністэрства інфармацыі адклікаць пазоў аб спыненні выпуску сеткавага выдання Tut.by і адмяніць рашэнне аб прыпыненні яго выпуску;
  • патрабуюць адмены рашэння аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія асвятлялі сацыяльна-палітычныя праблемы ў Беларусі, а таксама адмены перашкодаў у выпуску і распаўсюдзе незалежных друкаваных СМІ;
  • выступаюць за неадкладнае спыненне пераследу журналістаў і СМІ за іх прафесійную дзейнасць і за безумоўную адмену неканстытуцыйных абмежаванняў свабоды слова ў Беларусі.

Пад заявай падпісаліся:

  • Беларуская асацыяцыя журналістаў
  • «Наша Ніва»
  • Tut.by
  • Onliner.by
  • CityDog.by
  • БелаПАН
  • «Еўрапейскае радыё для Беларусі»
  • «Радыё Свабода»
  • «БелГазета»
  • «Свабодныя навіны плюс»
  • «Ежедневник»
  • «Новы Час»
  • REFORM.by
  • «Салідарнасць»
  • «Народная воля»
  • «Брэсцкая газета»
  • Realt.by
  • Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмэдыя»

Сумесная заява адкрытая для далучэння рэдакцый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?