Італія лічыць неабходным захоўваць магчымасць для канструктыўнага дыялогу з Мінскам і адзначае асноватворную ролю Расіі ў гэтай справе, піша ТАСС.

Такую заяву зрабіў у сераду міністр замежных спраў Італіі Луіджы Дзі Маё падчас сумеснай з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа прэс-канферэнцыі.

«Мы непахісныя ў асуджэнні рэпрэсій з боку ўладаў [Беларусі]. Але неабходна захоўваць прагматызм і не перарываць каналы дыялогу з Мінскам. Расія павінна гуляць канструктыўную ролю ў гэтым дыялогу», — сказаў Дзі Маё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0