Мінск, 30 верасня. Жанчына на акцыі салідарнасці з Аленай Леўчанка. Фота даслаў чытач «Нашай Нівы»

Мінск, 30 верасня. Жанчына на акцыі салідарнасці з Аленай Леўчанка. Фота даслаў чытач «Нашай Нівы»

Як мінімум 32 акцыі салідарнасці прайшлі сёння днём у Мінску. Гаворка пра тыя, фота- ці відэасведчанні пра якія з'явіліся ў інтэрнэце.

Ланцугі салідарнасці ў Беларусі праходзіць ад 12 жніўня. Яны распачаліся як рэакцыя на гвалт супраць дэманстрантаў 9-11 жніўня. У сваю чаргу, дэманстрацыі сталі вынікам абурэння неўключэннем незалежных членаў у выбаркамы і нядопускам незалежных назіральнікаў на ўчасткі, фальсіфікацыяй выбараў.

Людзі выходзяць на ланцугі салідарнасці ўдзень разам з калегамі па працы, а ўвечары — з суседзямі па раёнах.

Мінск, 30 верасня. Акцыя салідарнасці насупраць Кальварыі

Мінск, 30 верасня. Акцыя салідарнасці насупраць Кальварыі

Звычайна людзі не стаяць доўга, каб зменшыць рызыку затрымання. 

Сёння паведамлялася толькі пра затрыманне мужчыны, які трымаў плакат «Свабоду Шкляраву» каля турмы на Валадарскага ў Мінску. Шкляраў — гэта адзін з палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0