Экс-пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня расказаў у гутарцы са «Свабодай» пра тое, як прыняў рашэнне падтрымаць мірныя пратэсты, калі скончацца чысткі ў МЗС, чаму ён і іншыя чыноўнікі не ўвайшлі ў Каардынацыйную раду і навошта ўлады няславяць бел-чырвона-белы сцяг.

Ігара Ляшчэню звольнілі з пасады Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Славакіі 24 жніўня — указ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

«Я салідарны з тымі, хто выходзіў на вуліцы гарадоў з мірнымі шэсцямі, каб іх голас быў пачуты. Як ураджэнец Жодзіна, я з вамі, рабочыя БелАЗа і завода цяжкіх штамповак», — сказаў Ляшгэня ў адмысловым відэазвароце.

Гэта быў першы пасол Беларусі, які падтрымаў пратэстоўцаў. Ігар Ляшчэня адзначыў, што ён быў у шоку ад гісторый пра катаванні і збіццё грамадзянаў яго краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0