Delfi

Delfi

Урад Літвы ў сераду вырашыў змяніць пастанову аб надзвычайным становішчы і палегчыць парадак уезду ў краіну для высокакваліфікаваных спецыялістаў, выкладчыкаў, даследчыкаў. Таксама адмовіліся ад патрабавання прад'яўляць адмоўны аналіз тэсту на каранавірус, здадзены не пазней за 72 гадзіны да ўезду, піша Delfi.lt.

У праекце пастановы сказана, што мэта змены ўмоў — «стварэнне перадумоў для ўезду высокакваліфікаваных спецыялістаў, выкладчыкаў, даследчыкаў».

«Іх заяўкі на атрыманне часовага дазволу на жыхарства прымаюць дыстанцыйна, пасля прыняцця станоўчага рашэння трэба прадставіць арыгіналы дакументаў і біяметрычныя звесткі», — сказана ў праекце пастановы.

Прапануецца таксама адмовіцца ад патрабавання прад'яўляць адмоўны аналіз тэсту на каранавірус, здадзены не пазней за 72 гадзіны да ўезду — гэты парадак распаўсюджваўся на замежнікаў.

«Такая прапанова зроблена таму, што на практыцы існуе праблема надзейнасці/фальсіфікацыі гэтых тэстаў, таму ўзнікае пытанне эфектыўнасці гэтай меры.

Гэта змяненне актуальна і ў кантэксце дапамогі Беларусі: тэст трэба здаваць і прыязджаючым з Беларусі, а там цяпер яго здаць нялёгка (чарга на некалькі тыдняў наперад), таму такое патрабаванне стварае перашкоду для беларусаў, якія хацелі б скарыстацца палегчаным рэжымам уезду.

Акрамя таго, пасля таго як змяніліся правілы ізаляцыі, патрабаванне здаць тэст пазбавілася сэнсу, паколькі тэставанне звязана з выключэннямі ў парадку ізаляцыі або скарачэннем тэрміну ізаляцыі (у гэтых выпадках абавязкова здаваць тэст). Іншыя актуальныя аспекты тэставання будуць урэгуляваныя ў правілах ізаляцыі», — сказана ў дакуменце.

Міністр унутраных спраў Рыта Тамашунене запэўніла, што прыязджаючых у Літву па гуманітарным калідоры інфармуюць аб неабходнасці здаваць тэст на каранавірус.

«Памежная служба клапоціцца аб тэставанні тых, хто прыехаў і звярнуўся з просьбай аб прадастаўленні палітычнага прытулку», — сказала міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0