«Моцныя навіны»

«Моцныя навіны»

30 верасня суд Навабеліцкага раёна Гомеля пакараў штрафам шматдзетную маці Наталлю Сняжкову, піша «Радыё Свабода».

Яе судзілі за ўдзел у маршы пратэсту 27 верасня. У жанчыны затрымалі мужа — па крымінальнай справе, нібыта за гвалт над міліцыянерам. Яе дваіх малодшых дзяцей забралі ў прытулак.

Адвакат і валанцёры спрабавалі трапіць на суд да Наталлі Сняжковай, але не паспелі. У выніку яе аштрафавалі на 12 базавых (324 рублі) і адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0