З матацыкла ўжо сарвалі сцяг. Фота Настассі Уткінай.
Пра гэта Рэгіянальнай газеце расказалі відавочцы здарэння. Усё адбылося каля 16:30 учора, 27 верасня.
Мужчыны бавілі час ў двары непадалёк ад Маладзечанскага райадзела міліцыі. Заўважылі, што на стаянцы каля іх прыпаркаваны матацыкл з прымацаваным бел-чырвона-белым сцягам.
Маладзечанцы вырашылі сфатаграфавацца каля сцяга, паздымалі сам матацыкл.
— Раптам спыняецца бус, адтуль выскокваюць амапаўцы і пачынаюць здзіраць сцяг, — кажа адзін з відавочцаў.
Тое, што ўчора ў Маладзечне былі супрацоўнікі ў форме АМАП, зафіксавалі і карэспандэнты «Рэгіянальнай газеты». Вось які здымак матацыкла са сцягам зрабіў адзін з суразмоўцаў:
А вось як выглядаюць рэшткі сцяга пасля ўмяшання сілавікоў: