Пракурор Магілёва правёў гутаркі з жыхарамі горада, якія размяшчалі ў інтэрнэце «абразы прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў», а таксама заклікі да ўдзелу ў «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».
Пракурор Магілёва Дзмітрый Лянчэўскі правёў з асобнымі людзьмі гутаркі. Ён папярэдзіў аб недапушчальнасці дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама звярнуў увагу, што пры паўторным парушэнні закона яны могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК.
0
0
0
0
0
0