Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання на перыяд уздыму вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку інфекцыі COVID-19, паведамляе прэс-служба ведамства.

«Улічваючы, што сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нашай краіне пачынаецца штогод у верасні, Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе насельніцтву выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання як адну з асноўных мер прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі», — адзначаецца ў паведамленні.

Прынцып сацыяльнага дыстанцыявання заключаецца ў тым, што чалавек арганізуе сваё жыццё такім чынам, каб скараціць на 75% кантакты за межамі дома і працы і на 25% — на працы. Калі людзі прытрымліваюцца гэтага, пазбягаючы грамадскіх месцаў і ў прынцыпе абмяжоўваючы свае перамяшчэнні, распаўсюджванне інфекцыі запавольваецца, адбываецца стрымліванне выбуховага росту распаўсюджвання віруса.

Мінздароўя рэкамендуе мінімізаваць колькасць кантактаў з іншымі людзьмі (за межамі дома), не варта выходзіць з дома, калі ў гэтым няма асаблівай патрэбы. Кантактаваць з іншымі людзьмі лепш дыстанцыйна з дапамогай сродкаў сувязі. Аддаленая праца, відэазванкі і канферэнц-сувязь вітаюцца. Таксама можна выбіраць паслугі дастаўкі — толькі да парога кватэры (дома, офіса).

Выходзячы з дома ў сітуацыях, калі гэта неабходна, варта скараціць кантакты з іншымі людзьмі і выконваць 1,5-метровую адлегласць (сацыяльную дыстанцыю) адно ад аднаго. Калі гэта немагчыма, неабходна выкарыстоўваць маску. Важна як мага часцей мыць рукі з мылам (калі няма такой магчымасці, варта выкарыстоўваць сродак для дэзінфекцыі або антысептычны сродак для апрацоўкі рук). Важна выконваць «рэспіраторны этыкет».

У Міністэрстве нагадалі, што ў групе высокай рызыкі знаходзяцца людзі старэйшага і пажылога ўзросту, з хранічнымі захворваннямі. Акрамя пералічаных рэкамендацый, ім не варта прымаць нікога ў сябе дома, за выключэннем неабходнасці атрымаць жыццёва важныя паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0