Святлана Ціханоўская пракаментавала словы дырэктара Службы знешняй разведкі Расіі Сяргея Нарышкіна:
«Прычына пратэстаў у Беларусі адна і ўсім вядомая: Лукашэнка прайграў выбары, але не жадае сыходзіць. Народ, які адмовіў былому прэзідэнту ў даверы і падтрымцы, патрабуе яго сыходу.
Гэта ўнутраны палітычны крызіс, у патрабаваннях пратэстоўцаў няма нічога, што тычылася б адносін з іншымі краінамі або змены знешнепалітычнай арыентацыі Беларусі. Гэта варта было б зразумець кіраўніку СЗР Расіі спадару Нарышкіну замест таго, каб трансляваць нясвежыя прапагандысцкія штампы», — сказала Ціханоўская.
Нагадаем, раней кіраўнік Службы знешняй разведкі Расіі заявіў, што ў падзеях у Беларусі прасочваецца нейкі «заходні след».
Кіраўнік разведкі Расіі: У падзеях у Беларусі прасочваецца заходні след





