Пісьменнік, журналіст, краязнаўца з Маладзечна Уладзімір Садоўскі працуе інжынерам у Мінску. Разам з калегамі мужчына неаднаразова выходзіў на акцыі пратэсту, піша Рэгіянальная газета.

Па словах Уладзіміра, яго нават хацелі звольніць, але заступіліся калегі. Яны напісалі калектыўны ліст кіраўніцтву РУП «Белэнергасецьпраект», дзе патрабавалі спыніць звальненні.

16 верасня кіраўніцтвам прадпрыемства падпісаны загад аб прыцягненні да адказнасці шэрагу работнікаў за тое, што 17 і 18 жніўня па дадзеных электроннай сістэмы ўліку працоўнага часу, яны несвоечасова вярнуліся з абедзеннага перапынку. У гэтым спісе ёсць і інжынер першай катэгорыі Уладзімір Садоўскі.

За невыкананне правілаў працоўнага ўнутранага распарадку Уладзіміра пазбавілі стымулюючых выплат і прэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0