Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з «палітычным актывам краіны», піша БелТА.

Па словах Лукашэнкі, да таго, як будзе прынятая новая Канстытуцыя, трэба вярнуцца да партыйнай сістэмы, прайсціся па законе аб палітычных партыях. «Давайце спакойна займацца гэтай працай. Вялікая справа не робіцца прыхапкам, яна павінна выспець, — ён. — Раней мы не займаліся сур'ёзна партыйным будаўніцтвам. Не было запыту на партыі».

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сучаснае грамадства структуруецца, і яно павінна мець свае палітычныя арганізацыі, уключаючы партыі.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што зараз у Мінюсце зарэгістравана 15 партый.

«Але мы ж разумеем, што гэта не партыі. Калі 10 з іх адхіліліся ад сваіх статутаў, задач і патрабуюць новых выбараў. Міністру юстыцыі даручаю старанна паглядзець на ўсе партыі — ці адпавядаюць яны патрабаванням па колькасці, структуры, ці працуюць па сваім статуце, трэба правесці іх перарэгістрацыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0