БелТА

БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з «палітычным актывам» краіны, піша БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што паэтапны разбор падзей у краіне выяўляе сапраўдныя задумы і тактыку знешніх нават не апанентаў Беларусі, а агрэсараў. Ён сказаў, што на працягу апошніх дзесяці гадоў яны скрупулёзна рыхтаваліся да цяперашняга часу «Ч».

«Каб адразу зняць усе маскі, назавём гэтых гульцоў пайменна. На ўзроўні глабальных цэнтраў гэта перш за ўсё Злучаныя Штаты Амерыкі, больш канкрэтна — іх сетка фондаў па падтрымцы так званай дэмакратыі. На еўрапейскім кантыненце актыўна дзейнічалі амерыканскія сатэліты: Польшча, Літва, Чэхія і, на жаль, наша Украіна», — адзначыў Лукашэнка.

Кожная з гэтых краін адпрацоўвала сваю ролю, падкрэсліў ён. Чэхія — з даўніх часоў у якасці рэсурснага хаба, Польшча — спачатку як інкубатар медыяканалаў («Белсат», «Нехта» і іншыя), а затым — як пляцоўка для альтэрнатыўных органаў у выгнанні.

«Літва, абражаная тэмай БелАЭС, — як таран беларуска-еўрапейскіх стасункаў. Украіна, нягледзячы на нашу нязменную яе падтрымку (напрыклад, у пытаннях тэрытарыяльнай цэласнасці ды і па іншых), насуперак духу нашых узаемаадносін стала фарпостам палітычных правакацый, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Такім чынам, мы выразна бачым суб'ектаў гэтага працэсу, іх правадыроў і памагатых. Тактыка арганізатараў будавалася па класічным амерыканскім падручніку каляровых рэвалюцый. Гэта ўсім вядомы Джын Шарп. Цяпер мы можам азірнуцца назад і дэталёва разабраць усе этапы сцэнара па знішчэнні нашай краіны, якому мы, на шчасце, не дазволілі рэалізавацца і не дазволім».

Ён таксама заявіў пра сем сцэнароў «знішчэння Беларусі», пачынаючы ад пратэстаў супраць дэкрэта аб дармаедах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0