Фанаты салігорскага «Шахцёра» выступілі з заявай. Яны абвясцілі, што з-за падзей у Беларусі спыняюць падтрымку каманды на сектары, а таксама любую агрэсію ў бок ультрас іншых клубаў.

«Мы занепакоены сітуацыяй у краіне, калі за смерці і збіццё людзей ніхто не нясе адказнасці. Калі суды плююць на Канстытуцыю і законы. Калі сістэма абясцэньвае чалавечае жыццё і лёс.

У сітуацыі, што склалася, мы не можам уявіць агрэсіі да заўзятараў іншых клубаў і аб'яўляем нейтралітэт да ўсіх фанацкіх рухаў нашай краіны да стабілізацыі сітуацыі. Мы апаненты, а не ворагі!

Таксама пакуль мы спыняем актыўную падтрымку каманды на стадыёнах нашай краіны. Але, хлопцы, ведайце — мы заўсёды побач з вамі! Жыве Беларусь!» — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0