Унутранае расследаванне кампаніі Sandvine Inc. высветліла, што ў праграмнае забеспячэнне быў уведзены «карыстальніцкі код, каб перашкодзіць свабоднаму патоку інфармацыі падчас выбараў у Беларусі», піша Bloomberg.

«Гэта парушэнне правоў чалавека, якое справакавала аўтаматычнае скасаванне нашага ліцэнзійнага пагаднення з канчатковым карыстальнікам. Sandvine вельмі сур'ёзна ставіцца да парушэнняў правоў чалавека. Мы не пацерпім выкарыстання тэхналогій для падаўлення вольнага патоку інфармацыі, якое прыводзіць да парушэнняў правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве.

Раней у маі гэтага года Sandvine перадала праз свайго падрадчыка Jet Infosystems беларускім уладам абсталяванне для фільтрацыі і блакавання інтэрнэту ў краіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?