Фота Дар'і Буракінай
Сцяпан Латыпаў сёння быў затрыманы на «Плошчы перамен» — на знакамітым перакрыжаванні вуліцы Чарвякова і Смаргоўскага тракта з муралам.
Затым адбыўся вобшук у яго кватэры. Пасля чаго людзі ў масках звезлі Сцяпана на бусіку пад воклічы «Ганьба!». Адвакат Латыпава паведаміў, што ён затрыманы па крымінальнай справе.





