Аляксандр Лукашэнка не выключае, што другая хваля каранавіруса ў Еўропе будзе больш магутнай. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы ў Сочы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«Вы бачыце, што адбываецца ў Еўропе. Ужо адназначна пачалася моцная другая хваля. Баюся, што яна будзе больш магутная, чым першая. Ужо бачу гэтыя тэндэнцыі, мы адсочваем іх», — сказаў Лукашэнка.

Разам з тым ён адзначыў, што ў Беларусі гэтага ўсплёску, як у шэрагу краін Еўропы, няма. «Але гэта не значыць, што мы рукі апусцілі. Мы вельмі сур'ёзна рыхтуемся да таго, каб не атрымаць гэтую хвалю. Што абнадзейвае, нашы спецыялісты, навукоўцы заўважылі: гэта вірус ужо не той. Але баюся, што гэты вірус будзе накладвацца на розныя грыпозныя вірусы, якія блукаюць тут. Таму нам з вамі нельга расслабляцца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0