Расія выдзеліць Беларусі дзяржкрэдыт у памеры 1,5 мільярда даляраў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы.

«Мы дамовіліся аб тым, што Расія дасць Беларусі ў гэты складаны момант дзяржаўны крэдыт у $1,5 млрд і мы гэтую дамоўленасць выканаем», — сказаў Пуцін.

Пуцін прапанаваў свайму беларускаму калегу прыняць меры для аднаўлення тавараабароту паміж дзвюма краінамі на дакрызісным узроўні.

«Што тычыцца нашых эканамічных адносін, Расія застаецца найбуйнейшым інвестарам для эканомікі Беларусі», — сказаў Пуцін. «Толькі адзін з праектаў — гэта АЭС коштам $10 млрд», — адзначыў расійскі прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0